Прававыя асновы працаўладкавання за межамі краіны

163

Прававыя асновы працаўладкавання за межамі краіныПРАЦАЎЛАДКАВАННЕ за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзян і іншаземцаў, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, можа ажыццяўляцца як пры садзейнічанні юрыдычных асоб ці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне такой дзейнасці, так і самастойна.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з працаўладкаваннем за межамі Рэспублікі Беларусь, да выезду з Беларусі працоўных-эмігрантаў, працаўладкоўваемых ці працаўладкаваных за межамі нашай краіны пры іх садзейнічанні, абавязаны пазнаёміць іх з наступнай інфармацыяй:— з палажэннямі заканадаўства Беларусі пра знешнюю працоўную міграцыю, з парадкам выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў яе;

— з палажэннямі заканадаўства дзяржавы працаўладкавання ў галіне знешняй працоўнай міграцыі;

— з месцазнаходжаннем і нумарамі тэлефонаў Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, падраздзяленняў па грамадзянству і міграцыі;

— з месцазнаходжаннем і нумарамі тэлефонаў дыпламатычных прадстаўніцтваў ці консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь у дзяржаве працаўладкавання (пры іх наяўнасці);

— з міжнароднымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць абарону правоў, свабод і законных інтарэсаў працоўных-эмігрантаў.

Наймальнік Рэспублікі Беларусь мае права прымаць на работу замежных грамадзян пасля афармлення ва ўстаноўленым парадку на кожнага з іх спецыяльнага дазволу на права займацца працоўнай дзейнасцю ў нашай краіне. Такі дазвол у Беларусі выдаюць упраўленне па грамадзянству і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама, УУС аблвыканкамаў з улікам прыярытэтнага права заняцця любой вакантнай пасады грамадзянамі Беларусі.

Наймальнікі, якія плануюць прыцягваць у Беларусь больш за 10 замежных спецыялістаў, абавязаны атрымаць у Дэпартаменце па грамадзянству і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь дазвол на прыцягненне ў нашу краіну замежнай рабочай сілы.

У сувязі з уступленнем у сілу з 1.01.2012 года Пагаднення аб прававым статусе працоўных-мігрантаў і членаў іх сем’яў, якое распаўсюджваецца на грамадзян Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі, не патрабуецца атрыманне спецыяльных дазволаў для грамадзян гэтых дзяржаў на ажыццяўленне працоўнай дзейнасці на тэрыторыі бакоў. Працоўны-імігрант з пералічаных вышэй дзяржаў і члены яго сям’і вызваляюцца ад рэгістрацыі (пастаноўкі на ўлік па месцы прабывання) ва ўпаўнаважаных органах дзяржавы працаўладкавання на працягу 30 сутак з даты ўезду.

За парушэнне заканадаўства, якое рэгулюе пытанні прыцягнення ў нашу краіну замежнай рабочай сілы, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Па ўзнікшых пытаннях зацікаўленыя суб’екты гаспадарання, індывідуальныя прадпрымальнікі і замежныя грамадзяне могуць звяртацца ў аддзяленне па грамадзянству і міграцыі РАУС па адрасе: г. Мядзел, вул. 1 Мая, д. 3, альбо па тэлефонах: 55-2-37; 55-4-10, а таксама ва ўпраўленне па грамадзянству і міграцыі УУС Мінабл¬выканкама па тэлефонах: 8-017 229-05-35, 204-72-73 і на сайт УУС Мінаблвыканкама (http: // www. uvd-mo. gov by).

А. САУЛЬ.

Інспектар аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС.