У БЕЛАРУСІ праходзіць акцыя МНС “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” Яна прымеркавана
да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны. Мэта акцыі — папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх, а таксама навучанне насельніцтва дзеянням па сігнале “Увага ўсім!”.

Першы этап акцыі прайшоў у інтэрнатах, дзіцячых і гандлёва-забаўляльных цэнтрах, на спартыўных аб’ектах.

Мэтавай аўдыторыяй на другім этапе — з 16 па 27 сакавіка — стануць жыхары сельскіх населеных пунктаў. З састарэлымі грамадзянамі правядуць шырокамаштабныя мерапрыемствы “Скарбонка бяспекi” ў Дамах культуры і на адкрытых пляцоўках з дэманстрацыяй тэатралізаваных пастановак. Святы бяспекі дапоўняцца дэманстрацыяй доследаў “Пажарная лабараторыя”.

Важна адзначыць, што ў акцыі, апроч выратавальнікаў, бяруць удзел актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, работнікі зацікаўленых арганізацый.

І. КАРАПЕЦЯН.
Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага
аддзела па надзвычайных сітуацыях, старшы лейтэнант унутранай службы.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц