Прафсаюзы аказалі дапамогу Свірскаму дому-інтэрнату

513

НЕ засталіся прафсаюзныя арганізацыі азёрнага краю абыякавымі да патрэб працуючых і падчас другой хвалі распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

Мы пісалі ўжо аб тым, што самым масавым грамадскім аб яднаннем — прафсаюзамі — вясной падчас пандэміі аказвалася дапамога Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы, а таксама ўстановам сацыяльнага тыпу. У тым ліку і Свірскаму псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў.

Нядаўна стала вядома, што гэтай установе зноў была аказана прафсаюзамі дапамога. У прыватнасці, ад раённага аб яднання прафсаюзаў для яе было закуплена і перададзена 10 ахоўных халатаў шматразовага выкарыстання. Акрамя таго, 17 такіх жа ахоўных халатаў было набыта за кошт сродкаў, што заставаліся ў наяўнасці ў раённым фондзе. А гэта на суму 540 рублёў. Такі фонд, як паведаміла старшыня раённага аб яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская, быў створаны яшчэ вясной, у першую хвалю распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, у адпаведнасці з чарговай пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — у памеры 2% ад сродкаў пярвічак.

Як вядома, сярод насельнікаў Свірскага дома-інтэрната можна сустрэць розных людзей — і па ўзросце, і па стане здароўя. Ёсць там і інваліды, і фізічна аслабленыя асобы, і нават ляжачыя. І такая адчувальная дапамога ўстанове сацыяльнага тыпу ад прафсаюзных арганізацый Мядзельшчыны сапраўды дарэчы.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.