Працаваць лепей «хорам»

188

resize-of-sl272643Мінулы суботні дзень абяцаў быць па-сапраўднаму гарачым (маю на ўвазе працоўны энтузіязм мядзяльчан). Ды толькі надвор’е зноўку сапсавала планы — плённа папрацаваць дазволіла ўсяго гадзіну-другую. І тым не менш, не ўсе спалохаліся вясенняга дожджыку — тым, хто за­віхаўся на рабочых месцах, гэта ані не перашкодзіла.

Не спалохала непагадзь і мяне. Сумленна выконваючы службовы абавязак, праехала па горадзе ў пошуках такіх жа энтузіястаў.

Пагутарыла з працоўнай моладдзю, якую заўважыла на ўборцы сквера, што ў цэнтры горада. Актывісты Беларускага
рэспубліканскага саюза моладзі і проста дружныя, згуртаваныя юнакі і дзяўчаты прыбіралі смецце і рэшткі мінулагодняй травы ў папулярным месцы адпачынку. Удзел у рэспубліканскім субот­ніку яны прынялі з вялікай ахвотай, тым больш літаральна за дзень да гэтага прыкладным складам маладыя людзі наведалі маладзёжны форум, які праходзіў у Паставах: падзівіліся хараству ўзгаданага горада і вырашылі не resize-of-sl272659адставаць ад суседзяў.

Рэдкія кроплі дажджу ўжо
давалі пра сябе знаць, калі пры­ехалі на вуліцу Школьную, дзе ў гэты час працавалі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аднак, мужчыны не звярталі ўвагі ні на цікаўных журна­ліс­таў, ні на капрызы надвор’я — шчыра і сумленна разбіралі стары дом, які ўжо даўно псаваў пейзаж гарадской вуліцы. Іх жанчыны-калегі ў гэты час завіхаліся на добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол адміністрацыйнага будынка ЖКГ, даводзілі да ладу клумбы. Частка людзей прыбірала каля Вік­тосевай крыніцы.

Ужо зусім схаладала, і неба пралілося шчырым даж­джом, калі падру­лілі да ветстанцыі. Праўда, там работа кіпела і частка яе ўжо віднелася здалёк: супрацоўнікі названай установы таксама працавалі на добраўпарадкаванні тэрыторыі.

На жаль, не паспе­лі сфатаграфаваць жанчын-работніц ААТ «Мя­дзелаграсэрвіс», якім у суботу даве­дзена бы­ло працаваць на пераборцы бульбы — і іх, і на­шы планы сапсаваў дождж. Праўда, ін­шая работа ў таварыстве ладзілася: хто працаваў на ўборцы каменняў, хто на сва­іх рабочых месцах.

resize-of-d181d183d0b1Удзел у рэспубліканскім суботніку прыняло больш за 150 работнікаў УП «Ілаў­скае»: прыбіралі тэ­рыторыю завода, пра­цавалі ў садзе, на ўборцы мясцовага сквера. Медыкі горада таксама кла­паці­ліся пра будучы ўра­джай і чысціню вакол ЦРБ — выйшлі ва ўласны сад.

Словам, рэспубліканскае мерапрыемства падтрымалі друж­на, заўзята. І як мне падалося, хорам не толькі спяваецца лепш, але і працуецца!

Юлія ДЗЕВЯЛТОЎСКАЯ.