Пра што гаварылі на дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай выкарыстанню ў патрыятычным выхаванні моладзі звестак пра Вялікую Айчынную вайну

397

У рэдакцыі газеты працавала дыялогавая пляцоўка, прысвечаная выкарыстанню ў патрыятычным выхаванні моладзі звестак пра Вялікую Айчынную вайну (да 80-годдзя з дня яе пачатку).

У рабоце прынялі ўдзел зацікаўленыя ў станоўчым вырашэнні пытання. У тым ліку прадстаўнікі ваенкамата, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, устаноў адукацыі, Мядзельскага музея народнай славы, раённых арганізацый — Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, Беларускага саюза афіцэраў, былыя ваеннаслужачыя, якія нядаўна вярнуліся з войска. У ролі эксперта выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка.

… Дыялог падхапіў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Гардон: “У той чэрвеньскі дзень мы з сябрам паехалі на веласіпедах у Купу (цяпер к. п. Нарач). Там планавалася адкрыццё рэспубліканскага лагера. Праўда, цырымоніі адкрыцця мы не дачакаліся. Па дарозе назад звярнулі да возера, каб пакупацца. У гэты час па дарозе сустрэлі знаёмага хлопца, які ехаў на веласіпедзе. Ён нам і сказаў, што пачалася вайна. Ужо ў Мядзеле на плошчы ўбачылі шмат народу. Ішоў мітынг, выступаў першы сакратар райкама партыі. Што раней ён казаў, мы не чулі. А вось словы Молатава, якія прывёў напрыканцы, запомніліся: “Вораг будзе разбіты. Перамога будзе за намі!” Толькі не збыліся яны адразу. Як ведаем, доўгай была дарога да пераможнага маю 1945-га… Хутка і наша мясцовасць была акупіравана ворагамі, якія ўводзілі тут свае парадкі. Адразу быў створаны паліцэйскі ўчастак, а пасля і гарнізон у Мядзеле з явіўся. Пачаліся расстрэлы даваеннага актыву. Жудасны лёс напаткаў яўрэйскае насельніцтва. У мястэчку тады жыло 20 сем яў людзей гэтай нацыянальнасці. Яўрэям забаранялі хадзіць па тратуарах, прымушалі насіць на вопратцы спераду і ззаду нашыўкі жоўтага колеру ў форме шасціканцовых зорак, каб былі бачны здалёку. Мужчын накіроўвалі на абавязковыя работы. У жніўні 1941 года 21 чалавек быў расстраляны фашыстамі. У тым ліку і мой родны дзядзька. Тату ж тады ўдалося ўцячы… Шмат было і потым ахвяр, бо фашысты нікога не шкадавалі, нават дзяцей. А пазней і гета ў Мядзеле было створана, насельнікаў якога вызвалілі партызаны”.

Пра што гаварылі на дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай выкарыстанню ў патрыятычным выхаванні моладзі звестак пра Вялікую Айчынную вайну

Тэму генацыду беларускага народа прадоўжыла навуковы супрацоўнік Мядзельскага музея народнай славы Валянціна Карзяёнак. “У гады вайны пацярпелі не толькі людзі яўрэйскай нацыянальнасці, — зазначыла Валянціна Іванаўна. — У першыя дні акупацыі гітлераўцы распраўляліся з актывістамі. Гінулі ад іх рук і тыя, хто дапамагаў чырвонаармейцам, якія ўцякалі з палону, а таксама і мірныя жыхары. Трагедыю Хатыні паўтарылі Брусы, дзе зажыва згарэлі ў агні пераважна старыя і дзеці. Лёс Брусоў перажылі Новікі і Шкленікова. Сталі папялішчамі хутары Гаць і Бароўка, вёскі Лужы, Няверы, Нагаўкі, Крапіўна… Захопнікі вывезлі на катаржныя работы ў Германію звыш 3000 чалавек, знішчылі каля 4000 мірных жыхароў. На фронце загінула 1185 нашых землякоў, 468 чалавек знікла без вестак”.

Пра важнасць выхавання на подзвігах прадзедаў і дзядоў з выкарыстаннем музейных матэрыялаў, успамінаў відавочцаў, іншых звестак пра Вялікую Айчынную гаварыў настаўнік Старагабскага ВПК дзіцячы сад-СШ Уладзімір Серадзінскі. Ён прапанаваў патрыятычнае выхаванне кожнаму пачаць з сябе. Актыўней выкарыстоўваць мясцовы матэрыял, сямейныя традыцыі.

Пра што гаварылі на дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай выкарыстанню ў патрыятычным выхаванні моладзі звестак пра Вялікую Айчынную вайну

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка падкрэсліў, што зверствы фашыстаў не былі вынікам вымушаных баявых дзеянняў, а з яўляліся адлюстраваннем цэлай нацысцкай палітыкі, накіраванай на знішчэнне рас, якія нацысты лічылі ніжэйшымі, і часткі славянскага насельніцтва. “А гэта ўжо сур ёзнае ваеннае злачынства, — сказаў Алег Алегавіч. — І пра гэта моладзь, на жаль, не ведае. Так атрымалася, што праводзячы рэформы ў сістэме адукацыі, недастаткова ўвагі звярталі на патрыятычнае выхаванне. Адсюль і многія пралікі, якія выявіліся падчас вядомых усім падзей мінулага года. Добрым пасылам да перамен лічу вяртанне ў школы пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Падтрымліваю і ідэю здачы абітурыентамі экзамена па гісторыі пры паступленні на любую спецыяльнасць. Прыклады падзей Вялікай Айчыннай вайны павінны быць у памяці, і гэта бясспрэчна”.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 19.06