Паводзіны пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый

158

АПОШНІМ часам назіраецца рост колькасці небяспечных прыродных працэсаў і з’яў, выкліканых пацяпленнем клімату, тэхнагенных аварый і катастроф, з’яўляюцца новыя віды інфекцыйных захворванняў, забруджваецца навакольнае асяроддзе. Усё гэта стварае прадумовы для надзвычайных сітуацый, падчас якіх наносіцца вялікая сацыяльная і эканамічная шкода грамадству і прыроднаму наваколлю.
Дзеянні дзяржаўных структур і насельніцтва павінны быць накіраваны на папярэ¬джанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый. Калі ж некаторыя з іх папярэдзіць не ўдалося, неабходна прыняць меры па абароне жыцця і здароўя людзей, матэрыяльных каштоўнасцей, прыроднага асяроддзя, а таксама скараціць да мінімуму сацыяльны, эканамічны і экалагічны ўрон.
Для кожнай надзвычайнай сітуацыя характэрны пэўныя спосабы выжывання, аднак існуюць агульныя правілы, да якіх адносяцца: уменне прагназіраваць небяспеку, ацэньваць яе магчымыя наступствы і дзейнічаць; псіхалагічная і фізічная падрыхтоўка да дзеянняў па выжыванні ў экстрэмальных сітуацыях; выкананне правілаў самазахавання і бяспекі жыццядзейнасці ва ўмовах уздзеяння прыроднага фізічнага асяроддзя падчас яго змянення, улік станоўчых і адмоўных фактараў; здаровы лад жыцця і ўлік спадчынных і хранічных захворванняў; прыцягненне (пры неабходнасці) для сваёй абароны дзяржаўных структур.
Аналіз абстаноўкі з пажарамі паказвае, што ў раёне ў апошнія гады намецілася ўстойлівая станоўчая тэндэнцыя зніжэння іх колькасці, і дазваляе вызначыць асноўныя накірункі пажарна-прафілактычнай работы ў жылым сектары, накіраваныя на правядзенне перыядычных і пастаянных праверак неблаганадзейнай катэгорыі грамадзян; абсталяванне жылога фонду сродкамі апавяшчэння людзей аб пажары; аказанне адраснай дапамогі маламаёмасным і сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва ў рамонце печак, электраправодкі і ўстаноўцы АПІ; прыцягненне грамадскіх арганізацый да пажарна-прафілактычнай работы і прапаганды.
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» абавязвае кожнага ведаць і выконваць патрабаванні пажарнай бяспекі ў быце, аказваць пасільную дапамогу падчас ліквідацыі загарання. Уласнікі кватэр, дамоў і кватаранты павінны прадастаўляць магчымасць службовым асобам органаў дзяржпажнагляду і прадстаўнікам пазаштатных пажарных фарміраванняў праводзіць абследаванні жылых і падсобных памяшканняў у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Не дапускаецца абследаванне прыватных дамоў і гаспадарчых пабудоў, кватэр у начны час (прамежак з 22.00 да 6.00).
Адказнасць за парушэнне патрабаванняў нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нарміравання і стандартызацыі ў домаўладаннях нясуць іх уласнікі (гаспадары), наймальнікі (кватаранты).
В. БУЛЫГА.
Намеснік начальніка РАНС, маёр унутранай службы.