Не стала беларускага паэта, філолага, педагога і перакладчыка Міколы Шабовіча.
Нарадзіўся ён 4 студзеня 1959 года ў вёсцы Бадзені Мядзельскага раёна. Там скончыў пачатковую школу, потым — васьмігодку ў в. Маргі, і нарэшце — дзевяты і дзясяты клас ужо ў Мядзельскай сярэдняй школе.
Працаваў у педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1998). Кандыдат філалагічных навук (2004).
Першы верш Міколы Шабовіча быў надрукаваны ў 1976 годзе ў раённай газеце «Нарачанская зара». Ён — аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў і больш як 50 навуковых артыкулаў і манаграфіі. На вершы Міколы Шабовіча напісана больш як 180 песень.
Фота з архіва «Нарачанскай зары»