Памяць пра подзвіг гераічнага пакалення трэба захоўваць

363

ДАЎНО няма на свеце прадзедаў другакласніка Нарацкай СШ №2 Жэні Ярмольчыка. Але хлопчык ведае пра іх. Расказаў, што матулін дзядуля Мікадзім Шыкавец (на партрэце злева) прайшоў усю вайну, камандаваў артылерыйскай гарматай, быў паранены.

У мірны час працаваў у родных Нагаўках старшынёй калгаса, пазней — брыгадзірам і загадчыкам фермы. Дзядуля Жэневага таты Ціхан Ярмольчык пераехаў у Стахоўцы пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС (малая радзіма ветэрана — Хойніцкі раён). 18 год Ціхану Несцеравічу споўнілася, калі ўжо некалькі месяцаў праслужыў на флоце.

Ад бацькоў Жэня чуў, што ветэраны не любілі гаварыць пра вайну. Аднак разумее: памяць пра подзвіг гераічнага пакалення трэба захоўваць. Бо без вызвалення Беларусі не было б яе незалежнасці.