Памяць нашу не сцерці з гадамі. Ля брацкай магілы ў Мядзеле адбыўся мітынг

513

Мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, адбыўся ля брацкай магілы воінаў і партызан у райцэнтры.

Памяць нашу не сцерці з гадамі. Ля брацкай магілы ў Мядзеле адбыўся мітынг

Пра гераізм савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і неабходнасць бараніць гістарычную памяць гаварыў старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімір Валасевіч.

Памяць нашу не сцерці з гадамі. Ля брацкай магілы ў Мядзеле адбыўся мітынг

— Мы жывыя, пакуль жыве наша памяць, — падкрэсліў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін нашага раёна Міхаіл Гардон. — Мы абавязаны памятаць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за наша жыццё, за нашу свабоду — каб мы маглі жыць, не ведаючы войнаў і развівацца, будуючы сваё шчасце ў нашай мірнай прыгожай краіне — Рэспубліцы Беларусь.

Памяць нашу не сцерці з гадамі. Ля брацкай магілы ў Мядзеле адбыўся мітынг

Роўна ў 12:00 удзельнікі мітынгу далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання.

Памяць нашу не сцерці з гадамі. Ля брацкай магілы ў Мядзеле адбыўся мітынг

Падрабязнасці — у найбліжэйшым нумары газеты.