“Паклапаціцца пра пажылых — абавязак маладых”

343

1 кастрычніка адзначаецца ў нашай краіне Дзень пажылых людзей. З гэтай нагоды ўдзельнікі валанцёрскага руху БРСМ “Добрае сэрца” арганізоўваюць дабрачынную акцыю “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям”, якая праходзіць па 30 верасня бягучага года.

Залатая восень жыцця, хочам таго ці не, паступова набліжаецца да кожнага. Да каго раней, да каго пазней. Некалі і сённяшнія бабулі з дзядулямі былі маладыя, поўныя сіл, энергіі. Ім хацелася горы звярнуць. Вельмі важна дапамагчы пажылым людзям (асабліва адзінокім, адзінока пражываючым) не адчуваць сябе пакінутымі.
Паўдзельнічаць у акцыі можа не толькі моладзь, але і ўсе ахвотныя. Для гэтага трэба набыць штосьці са сродкаў гігіены, бытавой хіміі, можна нават салодкія пачастункі, і прынесці ў раённы камітэт ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” па адрасе: г. Мядзел, плошча Шаранговіча, 2, каб. 14. Больш падрабязна даведацца пра дабрачыннае мерапрыемства можна па тэлефонах 54-5-45, 50-5-63.
1 кастрычніка валанцёры “Добрага сэрца” наведаюць аддзяленне забеспячэння кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в. Вузла, каб перадаць сабранае яго насельнікам.

Наш кар.