Падвялі вынікі конкурсу сярод пярвічных арганізацый ветэранаў Мядзельшчыны

153

На пасяджэнні прэзідыума раённага савета ветэранаў падведзены вынікі конкурсу сярод пярвічных арганізацый ветэранаў азёрнага краю.

Пераможцай конкурсу прызнана пярвічная арганізацыя ветэранаў педагагічнай працы сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза, якую ўзначальвае Ядвіга Чарняўская. Другое месца заняла пярвічка ветэранаў Будслаўскага сельсавета (старшыня Галіна Аксючыц), а трэцяе — ветэранаў НДЦ “Зубраня” (старшыня Алена Роліч).