Падвялі вынікі конкурсу “У кадры — вясна”, які аб’яўляла рэдакцыя раённай газеты «Нарачанская зара». Праводзіўся ён у трох намінацыях.
Рашэнне па пераможцах у кожнай намінацыі прымала журы. Пры гэтым брала пад увагу адпаведнасць зададзенай тэме, крэатыўнасць ідэі і мастацкі ўзровень.
У намінацыі “Сакавіцкі кот” перамог здымак Марыі Мялешкі.
На другім месцы — фота Крысціны Бяляевай, на трэцім — Дзяніса Чарняўскага.
У намінацыі “Маё хобі” лепшым палічылі здымак, дасланы Аляксандрам Юцам.
Другое месца — у Кацярыны Клімовіч, трэцяе — у Паўла Лушчыка.
Найскладаней было вызначыць лепшых у намінацыі “Вясна маімі вачыма”: 13 удзельнікаў, амаль 50 здымкаў.
Пераможцам прызналі здымак дзьмухаўца, які даслала Наталля Карабейнік.
На другім месцы — фотаздымак Ганны Малько. На трэцім — Марыны Апанасёнак і Аксаны Позныш.
Прыз сімпатый гледачоў (ці дакладней, інтэрнэт-карыстальнікаў) атрымала Анастасія Захарэвіч.
14 красавіка ў рэдакцыю газеты «Нарачанская зара» запрасілі пераможцаў і прызёраў конкурсу — тых, у каго атрымалася прыйсці. Уручылі ім дыпломы і падарункі, за кубачкам гарбаты госці расказалі пра сваё захапленне і гісторыю пераможных здымкаў. І цікавыя гісторыі ёсць! Але падрабязней пра гэта — у адным бліжэйшых нумароў «Нарачанскай зары».



Фота ілюстрацыйнае, fotokto.ru