Падатковая інспекцыя інфармуе

130

Падатковая інспекцыя інфармуеПАДЧАС правядзення праверкі сумесна з супрацоўнікамі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінскай вобласці гандлёвага аб’екта ПГУП “Л” высветлена, што грашовыя сродкі за рэалізаваны тавар прыняты без выкарыстання касавага апарата, акрамя гэтага, у гандлёвым аб’екце знаходзіўся тавар на суму 709,7 мільёна рублёў без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць яго набыцця. На прадаўца накладзены адміністрацыйны штраф у памеры 3,9 мільёна рублёў, на арганізацыю — 1,95 мільёна рублёў, тавар накіраваны ў даход дзяржавы.

Падчас планавай праверкі прыватнага прадпрымальніка В. выяўлена парушэнне парадку правядзення валютных аперацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — не ажыццяўляўся абавязковы продаж 30% атрыманай валютнай выручкі. Пастановай начальніка інспекцыі на прадпрымальніка накладзены адміністрацыйны штраф у памеры 6,9 мільёна рублёў.

Праводзячы кантрольныя мерапрыемствы ў адносінах да фізічных асоб, якія абавязаны прадастаўляць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку, інспекцыя выявіла грамадзяніна К., які не прадаставіў ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін дэкларацыю і не заплаціў падатак па даходах, атрыманых за мяжой. Па матэрыялах праверкі ў бюджэт даналічана 115 мільёнаў рублёў.