Падатковая інспекцыя інфармуе

142

Падатковая інспекцыя інфармуеПАДЧАС выязной праверкі ТАА “А” высветлена, што арганізацыя, выплачваючы падатак па спрошчанай сістэме падаткаабкладання, выручку ад рэалізацыі тавараў юрыдычным асобам абкладала па стаўцы 3%, а належала — па стаўцы 5%. Таксама дапушчаны парушэнні падчас утрымання і пералічэння падаходнага падатку з даходаў фізічных асоб. У выніку бюджэт недаатрымаў 34,8 мільёна рублёў падаткаў, налічана пеня ў суме 2 мільёны рублёў, накладзены штраф на службовую асобу ў суме 0,8 мільёна рублёў, на юрыдычную асобу — 3,6 мільёна рублёў. Акрамя гэтага, у гандлёвым аб’екце на рэалізацыі знаходзілася масла маторнае ў колькасці 85 літраў з кантрольнымі знакамі, нанесенымі на спажывецкую тару з парушэннем існуючага парадку. Згодна з пастановай гаспадарчага суда Мінскай вобласці тавар канфіскаваны, на юрыдычную асобу накладзены адміністрацыйны штраф у памеры 1,3 мільёна рублёў.