Падатковая інспекцыя інфармуе

130

Падатковая інспекцыя інфармуеПРАВЕДЗЕНЫ шэраг праверак арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца продажам камп’ютэраў, ноўтбукаў, тэлевізараў і іншай бытавой тэхнікі з выкарыстаннем інтэрнэта і аб’яў у газетах. Ва ўсіх выпадках выяўлены парушэнні парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў (адсутнічаў касавы апарат і пакупнікам не выдалі квіткі), у адным выпадку адсутнічалі кантрольныя знакі, у трох – не прадставілі таварасуправаджальныя дакументы. Па выніках праверак арыштавана шэсць адзінак тавараў на суму 32,3 млн рублёў, інспекцыяй накладзены штрафы ў памеры 15,1 млн рублёў, па фактах рэалізацыі тавараў без кантрольных знакаў і таварасуправаджальных дакументаў рашэнне вынясе Гаспадарчы суд вобласці. Падчас праверак сумесна з работнікамі РАУС выяўлена пяць грамадзян, якія ажыццяўлялі прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі (рэалізацыя тавараў народнага спажывання). Арыштаваны тавар на суму 67,5 млн рублёў, матэрыялы праверак накіраваны ў Гаспадарчы суд вобласці. За такія парушэнні прадугледжаны штраф да 13 млн рублёў з канфіскацыяй ці без канфіскацыі тавараў.