Падатковая інспекцыя інфармуе

139

Падатковая інспекцыя інфармуеУ ЧАС правядзення кантрольных мерапрыемстваў выяўлены грамадзянін К., які прадаваў вэнджаную рыбу ў колькасці 23 штукі на суму 1,2 мільёна рублёў. Дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ён не мае. Матэрыялы накіраваны на разгляд у Гаспадарчы суд Мінскай вобласці. За гэта правапарушэнне прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу да 10000000 рублёў.

Пры правядзенні праверкі гандлёвага аб’екта Г. устаноўлена парушэнне парадку прыёму грашовых сродкаў пры рэалізацыі прадукцыі за наяўны разлік. Адміністрацыйная адказнасць склала два мільёны рублёў.