Падатковая інспекцыя інфармуе

131

Падатковая інспекцыя інфармуеПРЫ правядзенні планавай праверкі ДУП “М” высветлена, што ў склад затрат адносіліся сумы амартызацыйных адлічэнняў па невыкарыстоўваемых у прадпрымальніцкай дзейнасці асноўных сродках, спісваўся інструмент без складання дэфектных актаў, не ўлічвалася крэдыторская запазычанасць з пратэрміноўкай іскавай даўнасці, не выплачваўся падатак за выкіды забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра — пылу неарганічнага пры захоўванні пяску, шчэбеня і пясчана-гравійных сумесей. Акрамя таго, амаль штомесячна несвоечасова пералічваўся падаходны падатак, які ўтрымліваўся з даходаў фізічных асоб. Арганізацыі прад’яўлена да ўплаты 2,8 мільёна рублёў падаткаў, 19,8 мільёна рублёў пені.

У ходзе праверкі РВУП “М” устаноўлена, што дапускаліся памылкі пры ўплаце экалагічнага падатку за захоўванне адыходаў вытворчасці і падатку за скіданне сцёкавых водаў альбо забруджваючых рэчываў у навакольнае асяроддзе. Высветлілася таксама, што няправільна вызначаўся абкладаемы прыбытак, недакладна разлічваліся пазарэалізацыйныя расходы для ўплаты часткі прыбытку ўнітарнымі прадпрыемствамі. Па выніках праверкі даналічаны падаткі на суму 42 мільёны 284 тысячы 682 рублі, пені — на суму 17 мільёнаў 333 тысячы 492 рублі. Акрамя таго, парушаліся правілы і ўмовы ажыццяўлення ліцэнзуемага віду дзейнасці — рознічнага гандлю алкагольнымі напіткамі і тытунёвымі вырабамі, вызначаны даход ад занятку такой дзейнасцю на суму 128 мільёнаў 910 тысяч 600 рублёў. Адказнасць за адзначанае правапарушэнне прадугледжана ў выглядзе штрафу на юрыдычную асобу да 500 базавых велічынь з канфіскацыяй ці без яе даходу, атрыманага ад дзейнасці з парушэннем ліцэнзійных патрабаванняў.