Падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў прывезлі дзеткам Дзед Мароз і Снягурка

238

МЯДЗЕЛ, Дзягілі, Целякі, Княгінін, Пашкоўшчына, Будслаў, Свір, Старлыгі… Шмат у якіх населеных пунктах днямі пабывала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана ЧАРНЯЎСКАЯ, а разам з ёй — Дзед Мароз і Снягурка з тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў прывезлі дзеткам Дзед Мароз і Снягурка

Падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў прывезлі дзеткам Дзед Мароз і Снягурка

Яны прывезлі падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў усім дзецям з 20-ці сем’яў, у якіх гадуюцца дзеткі-інваліды.

— Прафсаюзныя арганізацыі раёна актыўна ўключыліся ў акцыю “Нашы дзеці”, — расказала Святлана Чарняўская. — Напрыклад, раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, а таксама пярвічка санаторыя “Сосны” парадавалі падарункамі выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі раёна. Многія праводзяць навагоднія ранішнікі, арганізуюць паездкі ў Мінск — на святочныя мерапрыемствы, у цырк. Але ж дабрачыннасць не абмяжоўваецца толькі акцыяй “Нашы дзеці”. Прафсаюзныя арганізацыі (асабліва хачу адзначыць пярвічкі санаторыяў “Прыазёрны” і “Спадарожнік”, Мядзельскага ўчастка электрасувязі, раённыя арганізацыі прафсаюзаў адукацыі і навукі, работнікаў дзяржаўных і іншых арганізацый, аграпрамысловага комплексу) аказалі дапамогу насельнікам Свірскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. А раённае аб’яднанне прафсаюзаў падаравала работнікам гэтай установы камбінезоны шматразовага выкарыстання.

Наталля ЛІСІЦКАЯ. Фота забяспечана раённым аб’яднаннем прафсаюзаў.