Па лесвіцы падняцца і праз агонь прайсці…

241

p8280034Конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы малады супрацоўнік падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мядзельскага раёна» прайшоў у мінулы аўторак на базе пажарнай аварыйна-выратавальнай часці к. п. Нарач. Яго арганізатарамі сталі таксама аддзел па справах моладзі райвыканкама і РК ГА «БРСМ» .

Пра тое, што павінна адбыцца тут у гэты дзень,  расказаў намеснік начальніка РАНС А. А. Матняк:

— Праграма конкурсу складзена з чатырох практыкаванняў. Напачатку трэба, не марудзячы, падняцца па аўтамабільнай лесвіцы на чацвёрты паверх вучэбнай  вежы, другі этап — адзяванне, таксама на хуткасць, баявой вопраткі і амуніцыі, затым — дэманстрацыя бая­вога разгортвання (падача
аднаго ствала «Б» на два ру­кавы). І фінальны акорд — пераадольванне паласы  псі­халагічнай падрыхтоўкі з агнявымі і дымавымі завесамі. Гэта, бадай, самы эмацыянальны від! Удзельнічаюць у спаборp8280014ніцтве прадстаўнікі сямі падраздзяленняў: пажарных часцей і пажарна-выратавальных пастоў. Сёлета ўпершыню такое мерапрыемства праводзім сумесна з аддзелам па справах моладзі і грамадскім аб’яднаннем «БРСМ». І думаю, што гэта супрацоўніцтва стане пачаткам добрай традыцыі.

Адразу зазначу, вельмі цікава было паназіраць за спаборніцтвамі. Некаторыя проста здзівілі сваім спрытам, уменнем сканцэнтравацца для выканання  пастаўленай задачы. Менавіта так і неабходна дзейнічаць у «баявой» абстаноўцы! Калі перад стартам нехта прапанаваў для большай «аб’ектыўнасці» дазволіць удзельніку дзве спробы пры выкананні практыкавання, судзейская калегія ўсё ж не пагадзілася. Бо, як вядома, у рэальнай сітуацыі будзе толькі адзіная магчымасць выправіць становішча!

Напачатку лідарства захапіў С. С. Трапачоў, які прадстаўляў пажарна-выратавальны  пост вёскі Нарач. Каб пера­адолець лесвіцу, яму спатрэбілася ўсяго 9,1 секунды — некаторыя яго сапернікі патрацілі ўдвая больш! Яно і не дзіўна. У свой час Сяргей закончыў Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны тэхнікум, дзе прафесійна абучаўся гэтай справе. Але, як паказаў конкурс, непасрэдна на месцах таксама «куюцца» нядрэнныя кадры. Гаспадар «пляцоўкі» У. С. Баркоўскі вызначыўся ў трох астатніх відах праграмы. Сімвалічна, што менавіта на паласе псіхала­гічнай падрыхтоўкі, праявіўшы p8280017сілу волі, Уладзімір канчаткова схіліў чашу вагаў на сваю карысць. І атрымаў, такім чынам, па выніках усіх этапаў агульную перамогу.
С. С. Трапачоў за­няў другое месца і трэ­цім стаў Аляксандр Баброўка — зноў жа баец  пажарнай аварыйна-выратавальнай часці к. п. Нарач, якую ўзначальвае вопытны В. В. Хімарода.

Пераможца і прызёры  атрымалі граматы і каштоўныя падарункі, будуць таксама прэміраваны за ўдзел у конкурсе ўсе яго ўдзельнікі.

Аляксандр БЫКАЎ.

Фота Таццяны Несцярэнкі.