Піражкі … для птушак або чым карміць крылатых сяброў зімой

526

Ля Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі развешана 17 кармушак.

— Іх зрабілі вучні не толькі на ўроках працоўнага навучання, але і дома з бацькамі, — расказвае намеснік дырэктара ўстановы па выхаваўчай рабоце, старшыня раённага аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Алена Паршута. — Развешваем кармушкі штогод, калі выпадае снег. Бо птушкам, як вядома, страшны не толькі холад, але нават у большай ступені голад. Бо калі холадна, ім патрэбна дадатковая энергія, каб сагрэцца, і адпаведна, больш багаты рацыён. Таму рэгулярна падкормліваем птушак. Дзяжураць вучні пачатковай школы, 5-6 класаў, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах «Крылаты дазор».

— І чым корміце птушак?

— Частуем сяброў несалёнымі няпражанымі чорнымі семкамі, несалёным сырым салам, сушанымі ягадамі. Робім піражкі з несалёнага непражанага арахісу, несалёнага свінога тлушчу, аўсяных шматкоў, семак. Нагадаю і дзецям, і дарослым, што нельга карміць птушак хлебам, рэшткамі ежы са стала. Не кладзіце ў кармушкі нічога смажанага, печанага і салёнага. І батонам рэкамендуецца не карміць — хіба толькі зрэдзь часу падсушаным…

Піражкі ... для птушак або чым карміць крылатых сяброў зімой Піражкі ... для птушак або чым карміць крылатых сяброў зімой Піражкі ... для птушак або чым карміць крылатых сяброў зімой

Фота з архіву «Крылатага дазору».

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

Піражкі ... для птушак або чым карміць крылатых сяброў зімой