Нарада ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны

141

Нарада ідэалагічнага актыву МядзельшчыныПАЗАЎЧОРА ў райвыканкаме адбылася нарада ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны. Пра новы Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь расказаў галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама А. С. Варановіч. Аляксандр Станіслававіч закрануў тэму службовага жылля, спыніўся на змяненнях, якія датычаць пастаноўкі грамадзян на ўлік. Пра гісторыю хрышчэння Русі паведаміла прысутным дырэктар Мядзельскага музея Народнай славы Святлана Анатольеўна Чарняўская. Пра ролю праваслаўнай Царквы ў сучасным грамадстве, прызначэнне хрысціян павёў аповед протаіерэй, благачынны Мядзельскай акругі Ігар Шалуха. Прафілактыка злачыннасці і правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін — тэма выступлення начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Дзмітрыя Раманавіча Ярашэвіча. Аб арганізацыі падпіскі на другое паўгоддзе 2013 года праінфармавала ідэолагаў азёрнага краю начальнік раённага вузла паштовай сувязі А. Г. Жыхар. Расказала Алена Генадзьеўна і пра новыя паслугі, якія зараз могуць аказваць паштовыя аддзяленні.

Наш кар.