Нагрудным знакам «Ганаровы дарожнік Беларусі» ІІ ступені адзначаны работнік ДРБУ № 133

333

Амаль чвэрць стагоддзя працуе вадзіцелем аўтамабіля ў філіяле КУП “Мінскаблдарбуд”-
“ДРБУ № 133” Аляксандр Роўда. Перавозіць пясок, асфальта-бетонную і пясчана-гравійную сумесі. Узімку задзейнічаны на расчыстцы і апрацоўцы супрацьгалалёдным матэрыялам дарог. Мужчыну не аднойчы заахвочвалі за добрасумленную працу.

Так, у 2019 годзе яму была аб’яўлена падзяка кіраўніка КУП “Мінскаблдарбуд”, сёлета — старшыні райвыканкама. Ну а ўчора Аляксандру Іванавічу ўручылі нагрудны знак Міністэрства транспарту і камунікацый “Ганаровы дарожнік Беларусі” ІІ ступені.