На возеры Нарач правялі рэйд

227

Чарговы рэйд адбыўся на возеры Нарач 2 ліпеня. Удзел ў ім прынялі начальнік выратавальнай станцыі “Зубраня” Аляксандр Андрэеў, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян, дзяржаўны інспектар Мядзельскага ўчастка Дзяржаўнай інспекцыі маламерных суднаў Яўген Сахончык. Падчас рэйду праверылі наяўнасць выратавальных камізэлек, а таксама спраўнасць і ўкамплектаванасць суднаў.

Падплылі да першай жа лодкі. І што вы думаеце — гаспадар судна без камізэлькі.
— На вуліцы ж горача. Вось яна ў лодцы ляжыць, — кажа рыбак.
— Нам таксама горача, але мы апранулі камізэлькі, бо турбуемся пра сваю бяспеку. І вам гэта раім.

Такіх “парушальнікаў” на воднай акваторыі было ў гэты дзень дастаткова. Але знаходзяцца і тыя, хто “забыўся” прайсці тэхагляд судна, і тыя хто дакументы пакінуў дома ці ў машыне на беразе, паведаміла Ірына Карапецян.

На возеры Нарач правялі рэйд На возеры Нарач правялі рэйд

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"                  Фота забяспечана Ірынай Карапецян.