На варце законнасці

224

На варце законнасціУ НАШАЙ краіне Дзень работнікаў пракуратуры адзначаецца шаснаццаты раз, пачынаючы з 1998 года, калі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было ўстаноўлена гэта прафесійнае свята. Сёння асноўнай задачай пракурорскіх работнікаў з’яўляецца нагляд за дакладным выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных актаў міністэрствамі і іншымі падведамаснымі Савету Міністраў органамі, мясцовымі прадстаўнічымі і распарадчымі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі, грамадскімі аб’яднаннямі, службовымі асобамі і грамадзянамі. Пракуратура ажыццяўляе нагляд за выкананнем законаў пры расследаванні злачынстваў, адпаведнасцю закона судовых рашэнняў па грамадзянскіх і крымінальных справах, а таксама аб адміністрацыйных правапарушэннях. У выпадках, якія прадугледжаны законам, праводзіць папярэдняе следства, падтрымлівае дзяржаўнае абвінавачванне ў судах. Акрамя гэтага, на пракуратуру ўскладзены абавязак ажыццяўляць каардынацыйную дзейнасць праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.

Не можа не радаваць, што сёлета ў параўнанне з адпаведным перыядам мінулага года ў раёне на 44 працэнты знізілася злачыннасць. Гэта адзін з вышэйшых паказчыкаў у вобласці.

За 2012 год пракурорскімі работнікамі праведзена 39 агульнанаглядных і іншых праверак захавання заканадаўства. У выніку вынесена 45 прадстаўленняў, 48 прадпісанняў, 30 пратэстаў. Адменена 30 незаконных актаў. У адносінах да асоб, якія парушылі заканадаўства, вынесены 62 афіцыйныя папярэджанні. Па выніках разгляду актаў пракурорскага рэагавання 133 чалавекі прыцягнуты да дысцыплінарнай, 27 — да адміністрацыйнай і 141 — да матэрыяльнай адказнасці. Па ісках пракурора на карысць дзяржавы і дзяржаўных органаў спагнана 183100000 рублёў.

Наш калектыў невялікі — тры аператыўныя работнікі: пракурор А. К. Івашкевіч, намеснік пракурора І. І. Малафей і старшы памочнік пракурора А. І. Гавета. Тэхнічны бок работы пракуратуры забяспечваюць і адначасова аказваюць пасільную дапамогу аператыўным работнікам загадчыца канцылярыі Л. Я. Сабко, вадзіцель В. А. Місуна і прыбіральшчыца-кур’ер Т. А. Грыбовіч. Калектыў дружны, зладжаны, таму з пастаўленымі перад пракуратурай задачамі паспяхова спраўляецца.

У гэты святочны дзень хачу выказаць шчырыя словы падзякі ўсім работнікам пракуратуры. Жадаю, каб іх нялёгкая праца па ўмацаванні законнасці і правапарадку, абароне законных правоў і інтарэсаў грамадзян была заўжды плённай і выніковай. Поспехаў, здароўя, шчасця, кар’ернага росту, у сем’ях — ладу і дабрабыту.

А. ІВАШКЕВІЧ.

Пракурор раёна, саветнік юстыцыі.