На Мядзельшчыне асвяцілі воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай (фота)

190

У лесе каля вёскі Чарэмшыцы 24 сакавіка адбылося асвячэнне пахавання воінаў Рускай імператарскай арміі, якія загінулі ў Першую сусветную вайну. Прымеркавана падзея была да чарговай гадавіны Нарацкай аперацыі 1916 года.

Тут сабраліся мясцовыя людзі, вучні Занарацкай школы, прыехалі госці — намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак, прадстаўнікі ваеннага камісарыята на чале з раённым ваенным камісарам Віталіем Якушавым і фонда «Крокі».

Пра падзеі тых часоў распавялі дырэктар Мядзельскага філіяла дабрачыннага культурна-гістарычнага фонду памяці Першай сусветнай вайны «Крокі» Святаслаў Гаўрыс і краязнаўца Яўген Антановіч.

Асвяціў пахаванне настаяцель царквы ў Занарачы айцец Анатолій. Прысутныя ўсклалі кветкі.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

На Мядзельшчыне асвяцілі воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай (фота)

На Мядзельшчыне асвяцілі воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай (фота)
Святаслаў Гаўрыс
На Мядзельшчыне асвяцілі воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай (фота)
Яўген Антановіч

На Мядзельшчыне асвяцілі воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай (фота) На Мядзельшчыне асвяцілі воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай (фота) На Мядзельшчыне асвяцілі воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай (фота)На Мядзельшчыне асвяцілі воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай (фота)

На Мядзельшчыне асвяцілі воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай (фота) На Мядзельшчыне асвяцілі воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай (фота) На Мядзельшчыне асвяцілі воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай (фота) На Мядзельшчыне асвяцілі воінскае пахаванне часоў Першай сусветнай (фота)

Фота Аляксандра Высоцкага