ШЧОДРЫМ на цяпло выдаўся на Мядзельшчыне аўторак. Паводле інфармацыі гідралагічнай станцыі «Нарач», удзень слупок тэрмометра падымаўся да 19,8 градуса.

Дарэчы, за ўвесь шматгадовы перыяд назіранняў самая высокая тэмпература ў красавіку зафіксавана ў 2012 годзе — 29 градусаў.