Сёння, 16 верасня, як і на ўсёй Міншчыне, праходзіць адзіны дзень інфармавання насельніцтва і ў інашым азёрным краі.

З працоўным калектывам Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая група раёна на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Прановічам.

Напачатку па тэме “17 верасня — Дзень народнага адзінства” выступіў перад прысутнымі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вячаслаў Клімовіч. Вячаслаў Пятровіч засяродзіў увагу на гістарычных падзеях верасня 1939 года, калі дзякуючы вызваленчаму паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, наша краіна стала адзінай, набыла суверэнітэт і тыя межы, у якіх існуе зараз. Расказаў таксама пра мерапрыемствы, якія ў рамках святкавання Дня народнага адзінства праводзяцца на Мядзельшчыне.

На дні інфармавання ў цэнтральнай раённай бальніцы пабываў старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч

Аб бяспецы дарожнага руху на тэрыторыі раёна паведаміў начальнік аддзялення ДАІ АУС райвыканкама Вадзім Лёвін.

На дні інфармавання ў цэнтральнай раённай бальніцы пабываў старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч

У тым ліку пра акцыі: “Бяспечны абгон”, якая праходзіць з 14-га па 16-га верасня, і “Пешаход” — з 17-га па 19-га верасня.

На дні інфармавання ў цэнтральнай раённай бальніцы пабываў старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч
Старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч, у сваю чаргу, звярнуў увагу на важнасць аператыўнага вырашэння пытанняў, якія хвалююць людзей, а таксама на неабходнасць актывізацыі работы па правядзенні вакцынацыі супраць каранавіруса.

На дні інфармавання ў цэнтральнай раённай бальніцы пабываў старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.