Мядзяльчане дзеляцца ўражаннямі ад мітынгу, прысвечанага хатынскай трагедыі (дапоўнена)

535

У МЕМАРЫЯЛЬНЫМ комплексе “Хатынь” адбыўся мітынг-рэквіем з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. На мітынгу была і дэлегацыя Мядзельшчыны.

Мядзяльчане дзеляцца ўражаннямі ад мітынгу, прысвечанага хатынскай трагедыі (дапоўнена)

Некаторыя мядзяльчане падзяліліся ўражаннямі.

Таццяна ТАНАНА, псіхолаг Мядзельскага ТЦСАН:

Мядзяльчане дзеляцца ўражаннямі ад мітынгу, прысвечанага хатынскай трагедыі (дапоўнена)— Была створана атмасфера вяртання ў падзеі 80-гадовай даўніны. Калі ў думках вяртаешся да продкаў, якія ваявалі за свабоду, мір, за наша добрае жыццё. І тады гісторыя ўласнай сям’і пераклікаецца з агульнанацыянальнай трагедыяй. Мой тата нарадзіўся ў 1944 годзе. У зямлянцы, бо яго вёска Скарады была спалена. Татаў бацька Іван Гунько ваяваў, застаўся жывы. Прыйшоў з вайны з медалём “За ўзяцце Берліна”. І дзядуля па мамінай лініі Віктар Аўчыннікаў быў на фронце, трапіў у палон. Ён таксама вярнуўся дадому. Але памёр у 40 год: здароўе было падарвана ў палоне.

На мітынгу ўсё было прадумана да дробязей. Атрымалася кранальна: мужчынскі голас, потым жаночы, тады дзіцячы… Добра, што і праз 80 год пасля трагедыі мы нагадваем — і сабе, і сваім дзецям — праз што прайшла Беларусь. Галубы, якіх выпусцілі напрыканцы мітынгу, — сімвал міру. І ў душы пасялілася надзея, што Беларусь не дасць уцягнуць сябе ў вайну.

Парадавала, у якім стане падтрымліваецца мемарыял. Што з’яўляюцца новыя аб’екты. Напрыклад, невялікі храм, дзе можна памаліцца за загінуўшых. З’явілася жаданне адной пахадзіць па тэрыторыі мемарыяла, падумаць.

* * *

Наталля ШАСТАКОВІЧ, галоўны спецыяліст сектара занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (на фота — другая справа):Мядзяльчане дзеляцца ўражаннямі ад мітынгу, прысвечанага хатынскай трагедыі (дапоўнена)— Кожны чалавек павінен памятаць і расказваць дзецям, сябрам аб такіх страшных падзеях, аб месцах, дзе адбыліся такія падзеі. Кожны чалавек павінен наведаць мемарыяльны комплекс “Хатынь”, адчуць увесь боль, каб перадаць памяць аб гэтай падзеі нашчадкам, перасцерагчы ад паўтарэння памылак і захаваць мір.

* * *

Андрэй МІХАЛЬ, дырэктар цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Мядзельскага раёна:

Мядзяльчане дзеляцца ўражаннямі ад мітынгу, прысвечанага хатынскай трагедыі (дапоўнена)

— Сённяшняе мерапрыемства лічу знакавым для нашай краіны і грамадства. Бо мала ведаць лічбы — колькі спалена вёсак і знішчана людзей. Трэба рабіць высновы з мінулага. Нельга зноў дапусціць такога, як здарылася ў Хатыні. Мяркую, вобраз дарослага мужчыны з мёртвым сынам на руках — сімвал пакут усяго беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Слухаючы хатынскі набат, адчуваеш горыч страт, разумееш, колькі гора выпала на долю нашых людзей. Правільна сказаў Прэзідэнт: “Калі забудзем дарогу ў Хатынь — усё паўторыцца. Нам трэба гэтага пазбегнуць. Жыццё даражэйшае за ўсё”. Беларусь з усіх постсавецкіх краін (ва ўсялякім разе, мне так здаецца) найбольш захавала адносіны да Вялікай Айчыннай як да гора і страт. У нас не рамантызуюць вайну, але і не ганяць усё савецкае. Зараз у адносінах да Беларусі ўведзены санкцыі, нас хочуць уцягнуць у вайну. А мы стараемся гэтага не дапусціць, бо памятаем Вялікую Айчынную, у якой загінуў кожны трэці беларус.

З маленства мне расказвалі пра вайну бацькі. У І  Сусветную ваяваў татаў дзядуля Іосіф Міхаль з Бакачоў. Быў у палоне, расказваў, як там з імі абыходзіліся. У Вялікай Айчыннай удзельнічаў мамін дзядуля Ігнат Лук’янец з Гуляў. Самым яркім успамінам для яго засталося фарсіраванне Одэра. Варожыя снарады праляталі побач. Справа патануў плот з аднапалчанамі, злева патануў, ззаду, спераду… Майму прадзеду ўдалося ацалець. Вайна — гэта пакуты, а не рамантыка.

Удзячны сваёй настаўніцы гісторыі — Ганне Яўгенаўне Саўчык з Мядзельскай СШ №2. За тое, што вучыла разбірацца, чаму адбылася тая ці іншая падзея і якія ўрокі з яе трэба вынесці. Важна зрабіць правільныя высновы.

Падлеткам прачытаў кнігу “Я з вогненнай вёскі”. Вельмі ўразіла: за кожнай спаленай вёскай — лёсы асобных людзей, іх пакуты і боль.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

Фота аўтара.