Жыхара Навагрудскага раёна ў чэрвені на радзіме прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Тады пакаралі штрафам у памеры 1350 рублёў і пазбавілі права кіравання транспартнымі сродкамі на тры гады.
Але неўзабаве мужчыну спынілі ў Мядзеле, калі ён па вуліцы Юбілейнай у стане алкагольнага ап’янення кіраваў аўтамабілем «Пежо 405». Цяпер узбуджана крымінальная справа.
Паводле інфармацыі РАУС і РАСК.
Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц