Напярэдадні прафесійнага свята прымалі віншаванні медыцынскія работнікі Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Завітала іх павіншаваць старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Наталля Віктараўна падзякавала медыкам за самаадданую працу, прафесіяналізм і ўручыла Ганаровыя граматы абласнога выканаўчага камітэта і падзякі старшыні аблвыканкама.
З прывітаннем звярнуліся да медыкаў старшыні райвыканкама Анатолій Ванілка і раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка. Анатолій Мар’янавіч уручыў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта і падзякі старшыні райвыканкама.
Шэраг работнікаў установы атрымалі ўзнагароды галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама і Мядзельскай ЦРБ.