У аграгарадку Нарач 22 чэрвеня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
На ім выступілі намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева і старшыня Нарацкага сельвыканкама Мікалай Маркевіч.
Да помніка загінуўшым землякам прысутныя ўсклалі кветкі. Падчас Усебеларускай хвіліны маўчання ўспомнілі тых, хто цаной свайго жыцця ўнёс уклад у Вялікую Перамогу і пацярпеў ад дзеянняў фашыстаў.