“Міласэрнасць не ідзе на каранцін”: супрацоўнікі таварыства “Карытас” працягваюць аказваць дапамогу на Мядзельшчыне

494

ГЭТЫЯ словы датычаць супрацоўнікаў дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое бесперапынна працягвае дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, асабліва падчас пандэміі.

Днямі супрацоўнікі і валанцёры “Карытас” даставілі і перадалі сродкі асабістай гігіены, бескантактныя тэрмометры, медыцынскія маскі, пальчаткі, сродкі дэзынфекцыі для апрацоўкі рук і паверхняў работ­нікам аддзялення кругласутачнага знахо­джання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў­вання насельніцтва. Усяго былі перададзены 1553 адзінкі сродкаў аховы на суму 2035 рублёў.

Сацработнікі шчыра ўдзячны людзям, для якіх міласэрнасць не проста слова, а сэнс жыцця. Чалавек, надзелены гэтым пачуццём, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу іншаму, спачувае не на словах, а на справе.