Лічбы і факты сацыяльнай службы

174

У 2011 годзе адрасную сацыяльную дапамогу атрымалі 899 чалавек на суму 239552,8 ты­сячы рублёў, сярод якіх 66,9 працэнта — вясковыя жыхары. А дапамога на аплату тэх­нічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі пры­значана 46 грамадзянам на суму 21568,8 тысячы рублёў. У ця­перашні час у рэспубліцы створана дастаткова эфектыўная сістэма сацыяльнай абароны сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, з выплатай дапамог. У тым ліку па доглядзе за хворым дзіцем і дзіцем-інвалідам. Істотным крокам  па ўдасканальванні сістэмы матэрыяльнай падтрымкі стала павелічэнне з 1 студзеня 2010 года памеру дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 год да 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму. Заканадаўствам прадугледжаны і такі від сацыяльнай падтрымкі маламаёмасных сем’яў, як забеспячэнне іх бясплатнымі прадуктамі харчавання (па выхаванні дзіця ва ўзросце да 2 год). Такую дапамогу за мінулы год атрымалі 173 дзіцяці.