Лізавета Жыліцкая з Буда-Кашалёўскага раёна стане ўдзельніцай патрыятычнага праекта «Поезд Памяці»

16

Вучаніца Уваравіцкай школы Буда-Кашалёўскага раёна Лізавета Жыліцкая стане ўдзельніцай патрыятычнага праекта «Поезд Памяці». Яна вучыцца і жыве ў гарадскім пасёлку Уваравічы, там жа пачынаў сваю дзейнасць яе дзядуля Іван Харытонавіч Казлоў. Ён быў актывістам Мінскага падполля, у яго гонар названы вуліцы ў гарадскім пасёлку Уваравічы, у Гомелі і Мінску. Аб усім гэтым Ліза мае намер расказаць у ходзе паездкі на «Поездзе Памяці».

На здымку: Лізавета Жыліцкая з вучнямі малодшых класаў.

Матэрыял і фота БЕЛТА.