Каму трэба з’явіцца ў ваенны камісарыят раёна

492

Грамадзянам мужчынскага полу, якім споўнілася 18 год, а таксама грамадзянам старэйшых прызыўных узростаў, якія жывуць па месцы пастаяннага жыхарства (рэгістрацыі) на тэрыторыі Мядзельскага раёна і страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, трэба з’явіцца ў ваенны камісарыят раёна (г. Мядзел, вул. Прамысловая, д. 6) у тэрмін і з дакументамі, пазначанымі ў павестцы.

Грамадзянам, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў лютым-маі 2021 года і не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, неабходна асабіста прыбыць у ваенны камісарыят раёна ў перыяд з 3 сакавіка па 31 мая 2021 года, маючы пры сабе дакументы, што сведчаць асобу.

Кансультацыі па пытаннях правядзення прызыву можна атрымаць у рабочыя дні з 8 да 17 гадзін па тэлефонах (8-01797) 40-0-37, 40-8-78.

 

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц