Сёння быў апошні працоўны дзень  вядомага многім мядзяльчанам чалавека — правізара-рэцэптара Пятра Карабейніка. З выхадам на адпачынак яго павіншавалі і падзякавалі за шматгадовую працу вядучы інспектар арганізацыйна-фармацэўтычнага аддзела, старшыня прафсаюзнага камітэта РУП «Мінская фармацыя» Алена Мікуліч і калектыў Цэнтральнай раённай аптэкі №131 Мядзельскага раёна на чале з загадчыцай Аленай Захарэвіч.

Уручылі Пятру Якаўлевічу падарункі, прэмію і памятны калаж з фотаздымкаў.

Калегі віншавалі Пятра Карабейніка і дзякавалі за шматгадовую працу