Кадэт Уладзіслаў Міхалёў з Магілёва стане ўдзельнікам праекта «Поезд Памяці»

18

Выхаванец Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча Уладзіслаў Міхалёў стане ўдзельнікам праекта «Поезд Памяці», які стартуе 22 чэрвеня ў Брэсце. Малады чалавек перайшоў у выпускны клас з сярэднім балам атэстата вышэйшым за восем. Сфера яго інтарэсаў разнастайная: ад ваеннай гісторыі і фільмаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны да рукапашнага бою, прамоўніцкага майстэрства і песеннай творчасці. Малады чалавек у свае 16 гадоў ужо стаў намеснікам камандзіра ўзвода і старшым віцэ-сяржантам, узнагароджаны медалём «За служэнне Радзіме з дзяцінства» ад Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў. Мама Таццяна Міхалёва сынам ганарыцца і ва ўсім падтрымлівае: гаворыць, што ён вельмі шмат працуе над сабой і ўпэўнена ідзе да сваёй мэты — паступлення ў Акадэмію МУС.

На здымку: Уладзіслаў Міхалёў і яго мама Таццяна.

Матэрыял і фота БелТА.