Ісці па жыцці аптымістам

155

Ісці па жыцці аптымістамХто ж прыдумаў лічыць пражыты час? Тым больш, калі вы бадзёрыя, калі любіце цэлы свет? Мае рацыю паэт — не па гадах трэба меркаваць аб узросце, а па стану душы. Вельмі часта і пажылыя людзі ініцыятыўныя, мэтанакіраваныя. Многія з іх і сёння сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыяй, кіпучай энергіяй, працавітасцю паказваюць добры прыклад моладзі. А яшчэ яны — сапраўдная крыніца мудрасці, душэўнага багацця. Гэта пацвердзіла і нядаўняе мерапрыемства ў ГДК, прысвечанае Дню пажылых людзей.

Напачатку вядучая Ганна Казакевіч прывітала прысутных цёплымі слова­мі і запрасіла на сцэну старшыню раённага Савета дэпутатаў А. А. Бароўку. Алег Алегавіч падзякаваў ветэранам вайны і працы за іх цярплівасць, дабрыню, багаты жыццёвы вопыт, за веру і на­дзею на лепшае. За тое, што, не зважаючы на хваробы, недамаганні, стараюцца заставацца аптымістамі, пастаянна знаходзяцца ў цэнтры па­дзей, праяўляюць цікаўнасць да таго, што адбываецца навокал, сваёй парадай, а нярэдка і прамой дзейнасцю дапамагаюць вырашаць многія пытанні. Пажадаў моцнага зда­роўя, радасці, пастаяннай увагі бліз­кіх і знаёмых. І, вядома ж, даўгалецця, шмат яшчэ год заставацца актыўнымі, мэтанакіраванымі. Акрамя таго, А. А. Бароўка выканаў прыемную місію: уручыў у сувязі з Днём пажылых людзей падзякі старшыні райвыканкама групе найбольш актыўных ветэранаў. Падчас цырымоніі пра кожнага з запрошаных на сцэну былі сказаны шчырыя, добрыя словы. Напрыклад, за значны ўклад у вырашэнне пытанняў мясцовага сама­кіравання па забеспячэнні жыцця­дзейнасці насельніцтва быў адзначаны Уладзімір Сцяпанавіч Паршута — старэйшына вёскі Зані. Ён — актыўны памочнік кіраўніцтва Старагабскага сельсавета. Уласным прыкладам паказвае аднавяскоўцам, у якім стане павінен утрымлівацца дом і тэрыторыя вакол яго. Разам з жонкай займаецца асабістай падсобнай гаспадаркай, а падчас жніва працуе памочнікам камбайнера ў свайго сына Пятра. Гэта ў поўным сэнсе слова — гаспадар. Сярод узнагаро­джаных таксама старэйшыны: вёскі Брусы — загадчыца Брусоўскай сельскай бібліятэкі-Дома сацыяльных паслуг Вікторыя Гвідонаўна Клямяціч, вёскі Сырмеж — былы педагог мясцовай СШ, актыўны Ісці па жыцці аптымістамчлен камісій па выбарах розных узроўняў Ірына Іванаўна Кавальская, аграгарадка Занарач — загадчык склада ААТ “Занарацкі” Аляксандр Міхайлавіч Усовіч, вёскі Парубкі — у мінулым кіраўнік, а зараз пенсіянер Аляксандр Сяргеевіч Шалапугін. Акрамя таго, за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўручаны падзякі былым супрацоўнікам раённай газеты “Нарачанская зара” Валянціне Станіславаўне Яфімавай (з’яўляецца кіраўніком літаратурнага аб’яднання “Медуніца”, створанага пры цэнтральнай бібліятэцы імя
М. Танка, удзельніцай клуба аматарскай песні “Верасень”), ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і працы, вядомаму на Мядзельшчыне краязнаўцу Міхаілу Трафімавічу Чарняўскаму з к. п. Нарач.

Затым увазе прысутных быў прадстаўлены канцэрт мастацкай сама­дзейнасці. Гаспадарамі сцэны на пэўны час сталі ўдзельнікі клуба аматарскай песні “Верасень” пад кіраўніцтвам нашай зямлячкі Стэлы Івановай. Яны хораша спявалі і разам, і квартэтамі… Запомніліся і салісты — Антаніна Чарняўская, Раіса Ільюковіч, Георгій Прысмакоў. Працяглымі апладысментамі суправаджалася выступленне дуэта ў складзе Антаніны Чарняўскай і Надзеі Чарапанавай. Гучалі таксама байкі, дэкламаваліся вершы. А напрыканцы праграмы самадзейныя артысты праспявалі разам з прысутнымі знакамітую “Кацюшу”.

Упрыгожаннем урачыстасці стала і арганізаваная ў фае гарадскога Дома культуры выстава пад назвай “Прыгажосць сваімі рукамі”, на якой былі прадстаўлены прыгожыя карціны-вышыванкі, сурвэткі, работы па дрэве, вязаныя рэчы… Былі там працы Ніны Мікалаеўны Герасімавай, Галіны Серафімаўны Ліхач, Ірыны Міхайлаўны Гарыдавец, Соф’і Яфімаўны Пятроўскай, Юзэфы Фабіянаўны Сульжыцкай, Зінаіды Макараўны Асаевіч, а таксама сямейнай пары Ірыны Мікалаеўны і Аляксандра Паўлавіча Міклушовых.

Марыя

ЛУБНЕЎСКАЯ.

На здымках: старэйшына вёскі Зані У. С. Паршута і старшыня райсавета дэпутатаў А. А. Бароўка; удзельніцы мерапрыемства.

Фота Таццяны Несцярэнкі.