І пра двайнятак не забыліся

141

І пра двайнятак не забылісяУВОГУЛЕ шмат мерапрыемстваў прайшло на Мядзельшчыне падчас Тыдня маці. Моладзь сустрэлася з ветэранамі вайны, удовамі-салдаткамі, дзецьмі ваеннай пары, ветэранамі працы, перадавікамі вытворчасці. Ва ўстановах адукацыі адбыліся ранішнікі, канцэрты, прысвечаныя матулям. У іх гонар былі наладжаны розныя выставы, конкурсы. Хлопчыкі і дзяўчынкі малявалі сваіх мамаў і бабуль, расказвалі пра іх у сачыненнях. Не былі забыты матулі, сыны якіх загінулі пры выкананні воінскага абавязку ў мірны час, адзінокія састарэлыя жанчыны, шматдзетныя і прыёмныя сем’і. Наша зямлячка, жыхарка аграгарадка Лук’янавічы Наталля Яўгенаўна Пятроўская, якая выхоўвае пяцёра дзетак, прыняла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання ордэнам Маці ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце. Даволі цёплай і павучальнай атрымалася сустрэча з матулямі ў Цэнт¬ры духоўна-маральнага развіцця “Гармонія”, дзеці якіх знахо¬дзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Шмат незабыўных уражанняў пакінулі таксама ў душах прадстаўніц слабай паловы чалавецтва шматлікія мерапрыемствы ў бібліятэчных і клубных установах, розныя дабрачынныя акцыі…

Па традыцыі прадстаў¬нікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзела адукацыі райвыканкама, раённых арганізацый грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пабывалі з падарункамі ў сем’ях, дзе на працягу го¬да нарадзіліся двайняткі. Засталася задаволенай візі¬там гасцей Вольга Рычардаўна Савасцьянава, у якой падрастаюць прыгажуні-дачушкі Дзіяна і Анастасія. Дзяўчынкі акружаны любоўю мамы і таты, бабуль і дзядуляў, прабабуль, а яшчэ дзядзі Алега, які з’яўляецца першым памагатым сваёй старэйшай сястры і даволі актыўна авалодвае сакрэтамі выхавання. Малышкі растуць ці¬каў¬нымі і дапытлівымі. Ужо самастойна ходзяць. І з кожным днём усё больш здзіў¬ля¬юць сваіх родных і блізкіх першымі поспехамі ў пазнанні навакольнага свету.

Былі ўручаны таксама падарункі Таццяне Валер’еўне Зімноха з Мядзела і Аксане Анатольеўне Зянько з вёскі І пра двайнятак не забылісяПалавікі Княгінінскага сельсавета, якія таксама нарадзілі і выхоўваюць двайнятак. Першая з іх — сыночка Рому і дачушку Веру, другая — дзяўчынак Ангеліну і Лізавету.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

На здымках: 1. Т. В. Зімноха з дачушкай Верай і сыночкам Ромам; 2. Юны дзядзя Алег Гігола і В. Р. Савасцьянава са сваімі дачушкамі Дзіянай і Насцяй.

Фота Таццяны Несцярэнкі.