Грамадскія абмеркаванні

128

Грамадскія абмеркаванніПаважаныя жыхары Нарачанскага краю! У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай развіцця рыбнагаспадарчай дзейнасці на 2011 — 2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.10.2010 года № 1453, і з мэтай прыцягнення турыстаў у рэгіён, фарміравання інфраструктуры курорта на тэрыторыі Нарацкага сельсавета на працягу 2013 — 2014 гадоў плануецца: рэканструкцыя рыбагадавальніка «Шэметава»; будаўніцва хаткі рыбака ў к. п. Нарач на вул. Набярэжнай; будаўніцтва лазні на аўтакемпінгу «Нарач». Заказчык — дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Нарачанскі».

Грамадскія абмеркаванні і падача заўваг па рэканструкцыі і будаўніцтве названых аб’ектаў будуць праходзіць у эколагаасветніцкім цэнтры дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Нарачанскі», размешчанай па адрасе: к. п. Нарач, вул. Ленінская, д. 10.

Пытанні, прапановы і заўвагі можна накіраваць па вышэйназваным адрасе ці электроннай пошце: info@narochpark.by, а таксама па т/ф 49-8-07. Інфармацыя прымаецца да 18.07.2013 года.