Гонар Мядзельшчыны і ўсёй краіны

174

Гонар Мядзельшчыны і ўсёй краіныКОЛЬКІ цудаў па ўсім свеце! Не злічыць. Ёсць сярод іх вядомыя ўсім — напрыклад, сем цудаў свету. А ёсць і не зусім знаныя, да якіх трэба толькі ўважліва прыгледзецца і пра якія падрабязна расказаць. Як вядома, у 2007 годзе з дапамогай масавага галасавання былі выбраны новыя сем цудаў свету. Імі сталі Вялікая кітайская сцяна, Калізей у Рыме, Мачу-Пікчу ў Перу, Петра (Іарданія), Тадж-Махал (Індыя), Статуя Хрыста-Збаўцы (Бразілія), Чычэн-Іца (Мексіка).

Некалькі гадоў таму рэдакцыя «Народнай газеты» распачала праект «Сем цудаў Беларусі». Сама назва гаворыць за сябе. Арганізатары мелі намер вызначыць сем самых яркіх, цікавых аб’ектаў Беларусі, якія прэтэндуюць на права называцца «цудамі».

Прынялі ў праекце ўдзел усе раёны Беларусі, прадставіўшы аб’екты архітэктуры, культуры, прыроды. Мядзельшчына таксама не засталася ўбаку. Яе ў гэтым праекце прадстаўлялі возера Нарач, ветраэнергетычныя ўстаноўкі ля Занарачы, Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе, сядзіба ў Камарове, комплекс «Партызанскія базы», Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» і прыродны комплекс «Блакітныя азёры».У абласной інтэрнэт-акцыі «Сем цудаў Міншчыны», якая прысвячалася 70-гадоваму юбілею Гонар Мядзельшчыны і ўсёй краінывобласці, спіс цудоўных будынкаў складаўся з 46 найменняў. У галасаванні прынялі ўдзел каля ста тысяч жыхароў сталічнага рэгіёну. Пальму першынства яны аддалі помніку архітэктуры ХVI стагоддзя — Будслаўскаму бернардзінскаму касцёлу. Адметнасць гэтага гістарычнага помніка і велічнага будынка, размешчанага ў вёсцы Будслаў, яшчэ і ў тым, што ў ім захоўваецца цудатворны абраз Маці Божай Будслаўскай. Гэта найбольш ушанаваная беларускімі католікамі святыня, якую лічаць нябеснай апякункай беларусаў.

Выбраць сем цудоўнейшых аб’ектаў нашай краіны было вельмі складана. Але дзякуючы актыўнасці жыхароў краіны галасаванне адбылося і кампетэнтная камісія падвяла вынікі. Нам, жыхарам азёрнага краю, вельмі прыемна, што ў спіс пераможцаў трапілі два аб’екты Мядзельшчыны: самае вялікае і прыгожае возера ў Беларусі — возера Нарач, і Бернардзінскі касцёл у Будславе.

Днямі ў раён наведаліся прадстаўнікі рэдакцыі «Народнай газеты», каб уручыць дыпломы пераможцаў праекта «Сем цудаў Беларусі» і падарункі. З рук сталічных журналістаў узнагароду за беларускае цуда — возера Нарач, прымаў старшыня райвыканкама Ілья Шацько. А вось кусташ санктуарыя Маці Божай Будслаўскай айцец Віктар Бурлака атрымаў узнагароду, якой адзначаны пераможца праекта касцёл Дзевы Марыі ў Будславе.

Жыхары Мядзельшчыны могуць ганарыцца, што менавіта на нашай зямлі знаходзяцца два з сямі цудоўнейшых аб’ектаў краіны.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

На здымках: з узнагародамі — дыпломамі пераможцаў праекта «Сем цудаў Беларусі» і падарункамі старшыня райвыканкама І. Шацько (здымак 1) і кусташ санктуарыя Маці Божай Будслаўскай айцец Віктар Бурлака (здымак 2).

Фота Георгія Прысмакова.