Сёння, 9 мая, у вёску Камарова Свірскага сельсавета завіталі намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Таццяна Хацяновіч, старшыня Свірскага сельвыканкама Валянціна Субач і дырэктар ААТ «Свір-агра» Віктар Субач. Вольга Габрусенак ўручыла Герою Сацыялістычнай Працы Эдуарду Ціхаму нагрудны знак «Прафсаюзны знак Пашаны», павіншавала з Днём Перамогі.

Са святам і ўзнагародай Эдуарда Вікенцьевіча павіншавалі Таццяна Хацяновіч, Валянціна Субач і Віктар Субач.
