Галоўная справа жыцця маёра Сарокіна

729

НАПЯРЭДАДНІ Дня міліцыі сустрэлася са старшым інспектарам крымінальна-выканаўчай інспекцыі раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрыем Сарокіным. Дарэчы, напісаць пра Дзмітрыя Васільевіча параіла кіраўніцтва РАУС. Размова наша пра няпростую, але вельмі патрэбную прафесію міліцэйскага работніка.

Дзмітрый Сарокін родам з к. п. Нарач. Заканчваў адразу Нарацкую СШ №2, потым тагачасны Вілейскі дзяржаўны сельскагаспадарчы ліцэй. Аднак лёсавызначальнай стала для юнака служба ў арміі, якую праходзіў пад Мінскам у скла­дзе інжынерных войскаў. Менавіта там ён прыняў рашэнне звязаць сваё далейшае жыццё з міліцыяй.

— Да нас у часць, — расказвае Дзмітрый, — неаднаразова прыязджалі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Запрашалі на службу ў міліцыю. Першым адгукнуўся на іх заклік наш узводны. А потым і я па яго прыкладзе стаў міліцыянерам патрульна-паставой службы. Нёс яе ў Мінску. Увогуле мне падабалася, але хацелася перабрацца бліжэй да бацькоў. Таму ў 2008 го­дзе перавёўся на радзіму. Пачынаў малодшым участковым інспектарам міліцыі па Нарацкім сельсавеце. Потым быў участковым інспектарам міліцыі па Свірскім сельсавеце, зноў па Нарацкім (абслугоўваў частку вуліц к. п. Нарач, некаторыя здраўніцы). Закончыў завочна Магілёўскі каледж МУС.

У 2016 годзе Дзмітрыя Сарокіна перавялі на службу ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю раённага аддзела ўнутраных спраў. Быў адразу інспектарам, а з 2019 года — старшым інспектарам. У гэты ж перыяд Дзмітрый Васільевіч, каб павысіць свой прафесійны ўзровень, паступіў на завочную форму навучання ў Магілёўскі інстытут МУС.

Цалкам матэрыял чытайце ў сённяшнім нумары «Нарачанскай зары».