Фотаапытанне: ці паўплывала прысутнасць раёнкі ў інтэрнэце на жаданне яе выпісваць?

67

Фотаапытанне: ці паўплывала прысутнасць раёнкі ў інтэрнэце на жаданне яе выпісваць?Аксана ЯСКАВЕЦ, кіраўнік спраў Нарацкага сельвыканкама:
— Не паўплывала — раёнку па-ранейшаму выпісваю. Сайт выдання для мяне не замяніў газету, у суботу чакаю яе, ведаю, якой парой прыходзіць паштальён. Мне, па адукацыі настаўніцы рускай мовы і літаратуры, падабаецца мець справу з у літаральным сэнсе друкаваным словам.

 

 

 

***

 

Фотаапытанне: ці паўплывала прысутнасць раёнкі ў інтэрнэце на жаданне яе выпісваць?Ігар ІВАШКА, камандзір аддзялення аварыйна-выратавальнай часці №1 горада Мядзела:
— Газету наша сям я выпісвае і чытае. Чаму? Тут шмат фактараў, у тым ліку традыцыя, ад якой адмовіцца няпроста. З чаго б гэта — раптам перастаць выпісваць “Нарачанскую зару”? А вось на сайце газеты матэрыялы пакуль не чытаў.

 

 

 

 

***

Фотаапытанне: ці паўплывала прысутнасць раёнкі ў інтэрнэце на жаданне яе выпісваць?

Вераніка МАЦІНА, гардэробшчыца Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі:
— Праглядаю навіны на сайце газеты, з яўляюся падпісчыкам груп “Нарачанскай зары” ў сацыяльных сетках. На сайце больш фотаздымкаў, яны каляровыя, аператыўна даюцца звесткі пра падзеі — і гэта добра. Але газету наша сям я ўсё роўна выпісвае — заўсёды на паўгода. Бо, па-першае, там падрабязней напісана пра падзеі, пра якія паведамлялася на сайце. Па-другое, у газеце шмат матэрыялаў, якія на сайце адсутнічаюць, а таксама друкуюцца віншаванні і спачуванні. Ну і яе можна пакінуць на памяць, калі ў нумары, напрыклад, напісана пра нашу сям ю (а гэта было не аднойчы).

 

 

***

Фотаапытанне: ці паўплывала прысутнасць раёнкі ў інтэрнэце на жаданне яе выпісваць?Андрэй МАРОЗАЎ, участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх:
— Падпісаны на тэлеграм-канал “Нарачанскай зары” і ў сацыяльных сетках, гляджу навіны на сайце. Але і газету выпісваю і чытаю. Праўда, не заўсёды ёсць час адразу ж прагледзець свежы нумар. У такім выпадку чытаю, як вызвалюся ад спраў. Гэта ўжо і традыцыя: колькі сябе памятаю, раёнку выпісвалі бацькі.

 

 

 

 

Запісала Наталля ЛІСІЦКАЯ. Фота аўтара і з архіва рэдакцыі.