Адказвае начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Святлана Русак: “У адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта № 790 ад 09.06.2021 на тэрыторыі раёна ўстаноўлена 15 месцаў для рэалізацыі тавараў фізічнымі асобамі, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць.

У Мядзеле гэта пляцоўка побач з кафэ “Піцэрыя “Хіт” на вуліцы Крупскай. У Мядзель­скім сельсавеце такім месцам з’яўляецца аўтамабільная дарога Р-28 Мінск—Мала­дзечна—Нарач 133,719 км справа, месца адпачынку.

У Нарацкім сельсавеце прадукцыю можна рэалізоўваць у курортным пасёлку — у навесах, размешчаных на вуліцы Ленінскай каля магазіна Нацыянальнага парку “Нарачанскі”, а таксама насупраць магазіна № 76 “Родны кут”.

У Занарачы свой тавар можна прадаваць на плошчы насупраць магазіна “ЗанарачНікагандаль”, што па вуліцы Кастрычніцкай, а ў Буйках — на пляцоўцы па вуліцы Цэнтральнай.

Устаноўленымі для продажу месцамі ў Сваткаўскім сельсавеце з’яўляюцца: аўтамабільная дарога Р-58 Мінск—­Калачы—Мядзел 111,165 км злева, аўтамабільная дарога Р-58 Мінск—Калачы—Мядзел 112,235 км злева, аўтамабільная дарога Р-28 Мінск—­Маладзечна—Нарач 126,595 км справа, а ў аграгарадку Сваткі — пляцоўка насупраць адміністрацыйнага будынку ААТ “Сваткі” па вуліцы Зарэчнай.

У Будславе можна рэалізоўваць прадукцыю на вуліцы Чырвоная плошча паміж дамамі №1 і №2, у Княгініне — у аграгарадку Кня­гінін на пляцоўцы за будынкам сельвыканкама па вуліцы 17 Верасня, у Крывічах на гандлёвай пляцоўцы па вуліцы Энгельса.

Ёсць два месцы для вядзення гандлю ў Свірскім сельсавеце. У г. п. Свір — на пляцоўцы на скрыжаванні вуліц Савецкай і Гурыновіча, а ў Камарове — на тэрыторыі насупраць майстэрань ААТ “Свір-агра” па вуліцы Зялёнай.

Інфармацыя наконт месцаў, устаноўленых для рэалізацыі тавараў фізічнымі асобамі, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, змешчана на сайце райвыканкама ў раздзеле “эканоміка” — “гандаль і бытавое абслугоў­ванне” (www.myadel.minsk-region.by).

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц