Дынаміка росту — станоўчая

137

Дынаміка росту — станоўчаяПАЗАЎЧОРА ў райвыканкаме адбылася семінар-вучоба ідэалагічнага актыву Мядзельшыны, якая папярэднічала адзі¬наму дню інфармавання насельніцтва па тэме: «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці за першае паўгоддзе 1013 года». З інфармацыяй «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Мядзельшчыны за першае паўгоддзе 2013 года» выступіў намеснік старшыні райвыканкама Л. С. Берняковіч.

— З чатырох прагнозных паказчыкаў выконваюцца тры. Сярод іх экспарт тавараў і паслуг, намінальны сярэднямесячны заробак, — падкрэсліў Леанід Сцяпанавіч.

Дакладчык назваў шмат канкрэтных паказчыкаў. Напрыклад, выпушчана прамысловых тавараў на 70 мільярдаў рублёў. Дынаміка росту складае 130,8 працэнта. Паказчык па энергазберажэнні — мінус 5,4 пры заданні мінус 5 працэнтаў. Запасы тавараў на складах складаюць не больш 30 працэнтаў месячнага аб’ёму вытворчасці. За паўгоддзе ўведзена ў эксплуатацыю 7,8 тысячы квадратных метраў жылля. Прыцягнута прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў эканоміку раёна 115,7 тысячы долараў, а экспартныя пастаўкі з пачатку года складаюць 215 тысяч долараў ЗША. Экспарт паслуг за студзень-май склаў 5,6 мільёна долараў. Дынаміка — 140 працэнтаў. Экспарт паслуг ідзе ў асноўным за лік здраўніц. Рознічны тавараабарот таксама мае станоўчую дынаміку. Гандлёвыя арганізацыі рэалізавалі насельніцтву тавараў на 179 мільярдаў рублёў. Варта назваць яшчэ такія паказчыкі: па стану на 1 ліпеня ў эканоміцы раёна было занята 12,8 тысячы чалавек. За першае паўгоддзе створана 109 новых рабочых месцаў.

Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В. М. Чыркевіч у сваім выступленні ўвагу прысутных засяродзіў на прававых асновах аховы працы. А вось загадчыца аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі С. У. Несцярэнка расказала пра прафілактыку захворвання грыпам. Ужо сёння кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна павінны прымаць канкрэтныя захады для набыцця вакцыны супраць грыпу. Статыстыка паказвае, што там, дзе праводзілася імунізацыя работнікаў, там захворваемасць застаецца нізкай. Таму патрэбна вызначыцца, колькі людзей ў арганізацыі будзе прышчэплена, і падаваць заяўкі на набыццё вакцыны ў Мядзельскую ЦРБ.

Вынікі семінара падвяла намеснік старшыні райвыканкама І. І. Барыева. Яна расказала пра плануемы прэс-тур журналістаў Беларусі і краін СНД па Мядзельшчыне і прэс-канферэнцыю старшыні аблвыканкама

Б. В. Батуры. Пытанні падпіскі на рэспубліканскія, абласныя і раённую газеты таксама павінны быць на пастаянным кантролі ў ідэалагічнага актыву. Іна Іванаўна засяродзіла ўвагу і на іншых важных пытаннях штодзённага жыцця раёна.

 Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.