Два вучні Нарацкай СШ №2 атрымалі дыпломы па выніках VIII Біялагічнай інтэрнэт-алімпіяды

171

ЧАТЫРЫ школьнікі з нашага раёна прынялі ўдзел у VIII Біялагічнай інтэрнэт-алімпіядзе, паведаміла метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Мар’яна Буйчонак. Два з іх узнагароджаны. Гэта вучні Нарацкай сярэдняй школы № 2 Дар’я Якімовіч (дыплом III ступені) і Данііл Жук (дыплом II ступені).

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц.