Добраўпарадкуюць могілкі ў аграгарадку Пузыры

499

Па сваёй ініцыятыве і за ўласныя грошы гэта робяць людзі, родныя якіх там пахаваны. Спачатку нанялі альпіністаў спілаваць дрэвы. Потым сеткай абнеслі могілкі з тыльнага боку, дзе агароджы не было зусім. А ў адну з кастрычніцкіх субот замест часткі старога плоту паставілі сетку, давялося памяняць і некалькі слупкоў. На супольную працу выйшла шмат людзей.

“Вядома, большую частку работ выканалі мужчыны, — расказала жыхарка аграгарадка Людміла Грыгаровіч. — Каб нікога з іх не пакрыўдзіць, пералічу ў алфавітным парадку: Іосіф Васілевіч, Андрэй Захарэвіч, Уладзімір Казак, Аляксандр Мацкевіч, Аляксандр Нямковіч, Іосіф Пяцько, Часлаў Рагоўскі і Яўген Хацяновіч”.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц