Падчас наведвання Слабадскога ўчастку для галасавання № 63, які размяшчаецца ў памяшканні мясцовай сярэдняй школы, давялося сустрэцца са Святланай Якавіта. Яна прысутнічала ў якасці назіральніка ад ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Я з самай раніцы знаходжуся на ўчастку для галасавання, — сказала жанчына. — Ажыццяўляю кантроль за ходам выбараў. Хачу адзначыць, што галасаванне праходзіць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Усе выбаршчыкі маюць пашпарты альбо іншыя дакументы, якія сведчаць асобу. Няма пытанняў і па рабоце камісіі, якую ўзначальвае Зоя Вайцяховіч. Кожны ведае свае абавязкі і старанна іх выконвае. Заўважыла, што вяскоўцы даволі актыўна прыходзяць на ўчастак для галасавання. Асобныя нават сем’ямі. Асабіста я таксама датэрмінова выканала свой грамадзянскі абавязак. Спадзяюся, што выбар зрабіла правільны.
Як паведаміла сакратар участковай выбарчай камісіі Вольга Бярняк, на ўчастку зарэгістраваліся 5 назіральнікаў. Два з іх прадстаўляюць прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу, па адным — БРСМ, Беларускі саюз жанчын, а таксама РГА “Белая Русь”.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
На здымку: назіральнік ад БРСМ Святлана Якавіта.
Фота Ігната Лубнеўскага.