“Бывай, зброя!”

240

“Бывай, зброя!”Паважаныя грамадзяне Мядзельскага раёна!

НА тэрыторыі раёна арганізавана “гарачая лінія” , тэма якой — “Бывай, зброя!”. Яна накіравана на добраахвотную здачу насельніцтвам зброі, якая незаконна захоўваецца, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і прыстасаванняў.

Грамадзяне, якія добраахвотна здадуць агнястрэльную зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.Па пытаннях добраахвотнай здачы незарэгістраванай зброі ці ў выпадку, калі вы валодаеце інфармацыяй пра незаконнае захоўванне зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і прыстасаванняў, звяртайцеся ў РАУС па тэлефонах: 102, 55-4-71, 55-3-78, 50-6-75.

Канфідэнцыяльнасць і ананімнасць гарантуюцца.

Д. ЛУК’ЯНЕЦ.

Часова выконваючы абавязкі старшага інспектара па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС, старшы лейтэнант міліцыі.